Беларуская Служба

Прарыў у раёне Белгарада можа аслабіць абарону Расіі – Reuters

24.05.2023 10:19
Ваенныя аналітыкі мяркуюць, што цяпер Пуціну давядзецца адвесці войскі ад лініі фронту.
:
Фота:УНІАН/https://www.unian.ua/war/proriv-u-byelgorodsku-oblast-mozhe-poslabiti-rosiysku-oboronu-reuters-12268134.html

На думку ваенных аналітыкаў, паспяховая аперацыя ў Белгарадскай вобласці можа прымусіць Крэмль адцягнуць войскі ад лініі фронту, пакуль Кіеў рыхтуе буйны контрнаступ і псіхалагічны ўдар па Маскве. Пра гэта гаворыцца ў артыкуле Reuters, аб чым піша УНІАН.

Эксперты таксама дадалі, што хоць Кіеў адмаўляе сваю датычнасць, гэта найбуйнейшы рэйд у Расійскую Федэрацыю з украінскай тэрыторыі з пачатку поўнамаштабнага расійскага ўварвання, і ён амаль напэўна быў узгоднены з Узброенымі сіламі Украіны.

«Украінцы спрабуюць расцягнуць расіян у розныя бакі, каб адкрыць праломы. Расіяне вымушаныя даслаць падмацаванне», – патлумачыў Ніл Мэлвін, аналітык Каралеўскага інстытуту аб’яднаных службаў.

Як паведамлялася, прарыў адбыўся ўдалечыні ад эпіцэнтра баявых дзеянняў, прыкладна ў 160 км ад лініі фронту на поўначы Харкаўскай вобласці.

«Яны (расіяне – УНІАН) павінны будуць на гэта адрэагаваць і ўвесці туды войскі, а потым разгарнуць шмат войскаў уздоўж усёй памежнай зоны, нават калі гэта не той шлях, якім ідуць украінцы», – сказаў Мэлвін.

21 траўня ў РФ паведамілі, што ў вёсцы Галоўчына Белгарадскай вобласці быў здзейснены напад на адміністрацыйны будынак. На наступны дзень байцы «Рускага добраахвотніцкага корпусу» і легіёну «Свабода Расіі» правялі рэйд у Грайваронскім раёне Белгарадскай вобласці РФ.

У ГУР заявілі, што расіяне праводзяць спецаперацыю пад Белгарадам. Іх мэта – стварыць «лінію бяспекі» для ўкраінцаў.

нг